Цвет сайта
Изображения
Расстояние между буквами
Шрифт

Цеснае супрацоўніцтва

14691012_1234766156545542_4922728228797271924_nПа запрашэннi Віталія Дабраловіча, дырэктара Рэлігійнай місіі «ДКТ Карытас» мы ўзялі ўдзел у ІІІ Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас» Беларусі. Тэма сустрэчы: «Міласэрнасць на дарогах трагедыі».
ГА «БелАДДIіМI» і Карытас ўжо больш за 5 гадоў цесна супрацоўнічаюць у рамках розных праектаў і праграм, накіраваных на падтрымку нашых сем’яў па ўсёй рэспубліцы, паляпшэнне якасці жыцця людзей з інваліднасцю. 
Вынікам сумеснай дзейнасці сталі таксама і 2 выпускі часопісаў з серыі «Звычайныя людзі» («Дорога к человеку», «Не рядом, а вместе») i кніга Іва Сельнера «Міфы і факты аб людзях з разумовымі абмежаваннямі»
Дзякуючы фінансавай падтрымцы Карытас дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя) быў набыты новы мікрааўтобус «Газэль» на 2 інвалідныя каляскі з абсталяваным аўто пад’ёмнікам і іншае спецыяльнае абсталяванне для сацыяльнага цэнтра г. Кобрына

14581318_1234765893212235_5044992706683160783_n

14642001_1234766356545522_3040897692698993485_n
ГА «БелАПДIiMI» выказвае падзяку Рэлігійнай місіі «ДКТ Карытас» за падтрымку і дапамогу на карысць нашых дзяцей!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *