Цвет сайта
Изображения
Расстояние между буквами
Шрифт

Спектакль “Таямнічае начное здарэнне з сабакам”

IMG_0288У Мінску 20 красавіка у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы паказалі драматычны спектакль па творы ангельскага пісьменніка Марка Хэдана “Таямнічае начное здарэнне з сабакам”.

Акторы: 3 курс “Акторы драматычнага тэатра і кіно” Беларускай акадэміі мастацтваў (Майстэрня народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі).

Для Беларусі, як і для многіх іншых краін, сёння актуальная праблема дзіцячага аўтызму. Аўтызм называюць хваробай цывілізацыі. Паводле дадзеных СААЗ, колькасць дзяцей з гэтым дыягназам расце на 13 працэнтаў у год. Гэта асаблівасць псіхічнага развіцця, звязаная галоўным чынам з парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыйнай халоднасцю і стэрэатыпнасцю дзейнасці. Дзіця з аўтызмам можа з’явіцца ў любой сям’і, не залежна ад прыбыткаў, адукацыі і сацыяльнага статусу бацькоў.

IMG_0241

Для таго каб зразумець што адбываецца з такім дзіцем, уявіце сабе, што ўсё, што вы адчуваеце… павялічылася ці зменшылася стакратна. Лёгкія дакрананні могуць выклікаць у вас боль цi, наадварот, моцны ўдар – застацца незаўважаным. Яркая рэч, раней звыклыя гукі стануць палохаць, а гаворка суразмоўцы ператворыцца проста ў мелодыю. Складана такое ўявіць, але можна зразумець, што ў такім выпадку свет людзей і свет рэчаў успрымаюцца інакш…

IMG_0258

«…Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, іх сталіцы і ўсе простыя лікі да 7507.

IMG_0262

І я прапаную вам сваю руку, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі.

IMG_0267

Я ўздымаю левую руку і шырока разводжу свае пальцы. Я рыхтуюся да фізічнага кантакту. З вамі. Я хачу правесці вас праз маю гісторыю. Усё гэта было са мной насамрэч.

13022237_1017919024968079_1867147383_n

Калі тата ці хтосьці іншы хоча мяне абняць або засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб – судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых “праблемаў паводзінаў”, якія часам даводзілі маму і тату да сапраўднага шаленства. Напрыклад, я: не размаўляю з людзьмі доўгі час, нічога не ем і не п’ю доўгі час, б’ю рэчы, калі злуюся альбо нечага не разумею, не ўсміхаюся, раздражняюся, калі хтосьці перастаўляе мэблю.

IMG_0254

У мяне раней было багата “праблемаў паводзінаў”, але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы.

IMG_0275

І я прыняў вырашэнне распавесці вам пра тое, што са мной здарылася…»

13020281_1017919121634736_1437378448_n

Тэатральная пастаноўка проходзіць у  межах  праекта  “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю” пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), які накіраваны на фарміраванне станоўчага стаўлення да людзей з інваліднасцю.

SocNews.by

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *