Інклюзіўны майстар-клас «Восеньскія фарбы»
ГА “БелАДДІіМІ” працягвае серыю інклюзіўных майстар-класаў у межах праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”. На гэты раз у Вашых дзяцей і Вас ёсць унікальная магчымасць разам з фларыстам Юліяй Антух:
-зрабіць сваімі рукамі вяночкі, гірлянды, бансаі з лісця і пладоў;
-тым самым ўпрыгожыць свае кватэры і стварыць святочны восеньскі настрой;
-атрымаць шмат пазытыўных эмоцыяў ад фатасессіі ў прыгожых вяночках;
Матэрыялы, якія варта падрыхтаваць і прынесці з сабой (па магчымасці):
-лісце каляровае;
-плады (рабіна, яблыкі, каштаны і г.д.);
-стужкі;
-вяроўка гаспадарчая карычневая простая;
-галінкі доўгія;
-нітка з іголкай;
-стэплер;
-секатар;
-нажніцы.
Майстар-клас пройдзе па адрэсе: вул. Ясеніна, 141, БРАЦ “Адкрытыя дзьверы”.
31 кастрычніка 2015г. Пачатак: 15.00.
Запіс і дадатковая інфармацыя: +375336610385 Ірына