Цеснае супрацоўніцтва
Па запрашэннi Віталія Дабраловіча, дырэктара Рэлігійнай місіі «ДКТ Карытас» мы ўзялі ўдзел у ІІІ Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас» Беларусі. Тэма сустрэчы: «Міласэрнасць на дарогах трагедыі».
ГА «БелАДДIіМI» і Карытас ўжо больш за 5 гадоў цесна супрацоўнічаюць у рамках розных праектаў і праграм, накіраваных на падтрымку нашых сем’яў па ўсёй рэспубліцы, паляпшэнне якасці жыцця людзей з інваліднасцю.
Вынікам сумеснай дзейнасці сталі таксама і 2 выпускі часопісаў з серыі «Звычайныя людзі» (“Дорога к человеку”, “Не рядом, а вместе”) i кніга Іва Сельнера «Міфы і факты аб людзях з разумовымі абмежаваннямі»
Дзякуючы фінансавай падтрымцы Карытас дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя) быў набыты новы мікрааўтобус «Газэль» на 2 інвалідныя каляскі з абсталяваным аўто пад’ёмнікам і іншае спецыяльнае абсталяванне для сацыяльнага цэнтра г. Кобрына

ГА «БелАПДIiMI» выказвае падзяку Рэлігійнай місіі «ДКТ Карытас» за падтрымку і дапамогу на карысць нашых дзяцей!
