Цвет сайта
Изображения
Расстояние между буквами
Шрифт

“Усе дзеці таленавітыя – 2”

use_dzeci_talenavityya_21 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Вялікай студыі Дома радыё а 12-й гадзіне пачнецца фінал інклюзіўнага праекта “Усе дзеці таленавітыя – 2”. Гэта канцэрт дзіцячай творчасці з дваццаці двух нумароў – вакальных, танцавальных, інструментальных і паэтычных. Пятнаццаць з іх падрыхтавалі падапечныя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. Усе яны былі гасцямі эфіру праграмы “Мэры Попінс” канала “Культура”.

Юных артыстаў падтрымаюць даўнія сябры перадачы, сярод якіх – ансамбль эстраднага танца “Чарлі” (ЦДАДіМ “Ветразь”), дзіцячы музычны тэатр “Сюрпрыз” (ЦДАДіМ “Кантакт”), вакалістка студыі “Фортэ” МДПДіМ Соф’я Таран, вакалістка студыі “Lemari” Марыя-Луіза Ляшчынская, вакалістка Зіна Купрыяновіч (Дзіцячы прадзюсарскі цэнтр “Super-Puper”) і іншыя.

Акрамя гэтага, у студыі разгорнецца выстава дзіцячай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, падрыхтаваная героямі інклюзіўнага праекта “Усе дзеці таленавітыя – 2”. Усіх удзельнікаў канцэрта чакаюць сюрпрызы ад часопіса “Мишутка” і салодкі пачастунак ад сябра канала “Культура” “Dainova”.

Эфірную версію інклюзіўнага праекта “Усе дзеці таленавітыя – 2” слухачы канала “Культура” змогуць пачуць 9 чэрвеня, у Міжнародны дзень сяброў, у межах праграмы “Мэры Попінс”.

Праект “Усе дзеці таленавітыя” праводзіцца другі раз. Упершыню ў 2014-м годзе праграма “Мэры Попінс” знаёміла слухачоў з падапечнымі “Беларускага фонду SOS дзіцячая вёска”.

Арганізатары праекта – творчая група праграмы “Мэры Попінс” канала “Культура” Беларускага радыё і Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. Аўтар праектаў “Усе дзеці таленавітыя”– кіраўнік творчай групы радыёпраграмы “Мэры Попінс” Таццяна Гулевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *