Цвет сайта
Изображения
Расстояние между буквами
Шрифт

У цэнтры увагi – сацыяльная сфера

e5aade6a62beПрацоуныя адносiны, уладкаванне на работу ва установы сацыяльнай сферы, аказанне паслуг у сацыяльных установах i нават праблемы добраупарадкавання – вось толькi некаторыя з пытанняу, з якiмi кабрынчане i прадстаўнікі КПООО “БелАПДІіМІ”  прыйшлi на асабiсты прыём да намеснiка мiнicтpa працы i сацыяльнай абароны Аляксандра Румака, якi адбыуся нядауна у райвыканкаме. Разам з намеснiкам мiнicтpa удзел у прыёме прынялi старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Mixaiл Аксяневiч, а таксама начальнiк упраулення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Мiкалай Якаучук.
– Практыка асабiстых прыёмау для мяне – гэта перш за усё магчымасць на уласныя вочы даведацца, як ажыццяуляецца выкананне сацыяльнага заканадауства на месцах, – расказвае Аляксандр Румак. – Гэта — своеасаблiвы практычны вопыт, якi дазваляе ацанiць правiльнасць прынятых рашэняу — i убачыць, як яны працуюць. Сiстэма сацыяльнай падтрымкi сёння ахоплiвае вельмi вялiкую колькасць грамадзян, але трэба адзначыць, што гэтая сiстэма не з’яуляецца статычнай i знаходзiцца у пастаянным развiццi i часта менавiта выязныя асабiстыя прыёмы дазваляюць выявiць новыя вострыя пытаннi – i новыя катэгорыi грамадзян, якiм гэтая падтрымка патрэбна.
У прыватнасцi, у ходзе прыёму была узнята тэма iнвалiдау, якiя па медыцынскiх паказчыках не могуць атрымлiваць адпаведнае абслугоуванне у аддзяленнях дзённага знаходжання, — гаворка iдзе пра людзей з цяжюмi формамi захворванняу, у тым лiку пcixiчнaга характару. Намеснiк мiнicтpa адзначыу важнасць гэтага пытання i падкрэслiу, што Мiнiстэрства будзе распрацоуваць найбольш эфектыунае вырашэнне гэтай праблемы — вiдавочна, што дапамога патрэбна як самiм такiм iнвалiдам, так i ix сем’ям.
Пасля заканчэння прыёму, калi усе яго наведвальнiкi атрымалi на свае пытаннi кампетэнтныя адказы, Аляксандр Румак i Mixaiл Аксяневiч наведалi некаторыя сацыяльныя аб’екты Кобрыншчыны – у прыватнасцi Кобрынскi тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоування насельнiцтва i яго адцзяленнi, а таксама Кобрынскi пcixaнeyралагiчны дом-iнтэрнат. Як адзначыу Аляксандр Румак, работа сацыяльнай сферы у нас наладжана на належным узроунi — а Кобрынскi раён па распаусюджваннi новых форм сацыяльнага абслугоування насельнiцтва, без перабольшання, можна назваць адным з перадавых у Брэсцкай вобласцi .

 Дзмiтрый Бялоу,
газета “Кобрынскi веснiк”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *