Ініцыятыва ініцыятыўных
Навучальны семінар “Стварэнне спецыялізаваных працоўных месцаў для моладзі з інваліднасцю” прайшоў на базе раённай бібліятэкі г. Валожына. Падчас яго падведзены вынікі мясцовай ініцыятывы “Даступная прафесія для моладзі ў сельскай мясцовасці”, што рэалізавана ў рамках праекта «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю (працяг: паляпшэнне доступа к сацыяльным паслугам для людзей людзей з інваліднасцю».
Удзельнікаў мерапрыемства – прадстаўнікоў сацыяльных службаў і грамадскіх арганізацый з Валожына, Мінска, Маладзечна, Смаргоні, Пухавічаў, – вітала Алена Бойка, адзiн з каардынатараў праекта, што ажыццяўляецца грамадскiм аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” пры фінансавай падтрымцы агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Ва ўступным слове яна адзначыла: «Задумы, якія рэалізуюцца на Валожыншчыне, – адны з самых цікавых на ўзроўні рэспублікі. Большасць з іх маюць сур’ёзную практычную накіраванасць, па-сапраўднаму спрыяюць сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Вырошчванне грыбоў-вешанак – бадай самая складаная і паспяховая ініцыятыва праекта».
Пра тое, як узнікла ідэя, якія этапы давялося прайсці ініцыятарам і ўдзельнікам, расказала Ларыса Уладзіміраўна Шчарбачэвіч – старшыня раённай арганізацыі “БелАДІіМі”, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, кіраўнік ініцыятывы.
У свой час прапанову разам з 14-ю іншымі адобрылі да ўдзелу ў міжнароднай праграме, на яе рэалізацыю выдаткаваны неабходныя сродкі. Далей былі намаганні па праходжанні экалагічнай экспертызы, закупцы якаснага абсталявання і міцэлію грыбоў, праводзіліся рамонт і спецыяльная апрацоўка падвала, узводзілася цяпліца. Адначасова спецыялісты, паглыбіўшыся ў літаратуру і Інтэрнэт-рэсурсы, вывучалі тэхналогію. Як вынік – доўгачаканая прэзентацыя гатовай прадукцыі адбылася. Зняты тры ўраджаі, праведзена некалькі майстар-класаў па кулінарнай апрацоўцы каштоўнага прадукту. Самае галоўнае, дзесяць выхаванцаў аддзялення ў бліжэйшы час атрымаюць сертыфікаты, што сведчаць пра набыццё маладымі людзьмі з інваліднасцю прафесіі “Спецыяліст па вырошчванні грыбоў-вешанак”. Нядаўна шасцярым выплачана першая ў іх жыцці зарплата.
Удзельнікам семінара была паказана прэзентацыя. Пры яе стварэнні выкарыстаны фотаматэрыялы, з дапамогай якіх захаваны кожны момант рэалізацыі ініцыятывы.
Сур’ёзныя вынікі работы не былі б магчымымі без падтрымкі мясцовай улады, якую на мерапрыемстве прадставілі начальнік і намеснік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі і М. А. Іода. Як адзначыў Леанід Вікенцьевіч, стварэнне спецыялізаваных працоўных месцаў з мэтай працаўладкавання людзей з інваліднасцю – галоўны момант ва ўзаемаадносінах райвыканкама і грамадскіх арганізацый сацыяльнага кірунку.
Уражаннямі ад удзелу ў агульнай справе падзяліліся Аляксей Шчарбачэвіч, Таццяна Баўтрэль, Павел Цыбульскі – непасрэдныя ўдзельнікі ўсіх этапаў.
Вольга Генрыхаўна Пракопчык – намеснік дырэктара ТЦСАН праінфармавала гасцей аб рабоце ўстановы. Яе калегі з іншых раённых цэнтраў мелі магчымасць задаць пытанні і атрымалі на іх падрабязныя адказы.
Удзельнікі семінара наведалі спецыялізаваную майстэрню, дзе пабачылі вынік намаганняў дружнай каманды, пазнаёміліся з умовамі працы, змаглі пераняць набыты вопыт, прынялі ўдзел у зборы новага ўраджаю. Дарэчы, у бліжэйшых планах удзельнікаў ініцыятывы – будаўніцтва яшчэ адной цяпліцы, якое адбудзецца ў бліжэйшы час.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
ПО Московского района г.Минска ОО “БелАПДИиМИ” Елена Богданович
Размышления на тему ” Трудоустройство молодых людей с инвалидностью”
“После обучающего семинара “Создание специализированных рабочих мест для молодых людей с инвалидностью”, куда мы, члены ОО “БелАПДИиМИ”, были приглашены в качестве гостей в гостеприимный город Воложин 13.04.2018г., в моей семье на ужин были очень вкусные и полезные грибы вешенки, которыми нас побаловали щедрые хозяева. Готовила их и думала :”Вот кто-то же может!.. “
Это ” может “, конечно, было добыто огромным кропотливым трудом и упорством. И сколько труда ещё предстоит, трудно даже представить.
Возможно, это Воложинская земля закаляет характер своих жителей.
Кажется, что сложились все части сложной мозаики: лавина активности и оптимизма в лице председателя Воложинской ПО ОО БелАПДИиМИ Щербачевич Л. В., сметающая на своём пути все преграды; демократичная местная власть, представленная Садовским Л. В., начальником управления по труду, занятости и социальной защите Воложинского районного исполнительного комитета и его замом Иодо М. А., которая активно сотрудничает с общественными организациямипо вопросам создания специализированных рабочих мест и трудовой занятости для молодёжи с инвалидностью (удивительно, но местная власть мечтает превратить Воложин в основной туристический центр Беларуси с безбарьерной средой. И мало того, что мечтает, но и активно действует в этом направлении!); и работники местного ТЦСОНа, которые, начав с нуля, превратили свой центр в современный, хорошо оборудованный, удобный для пребывания людей с инвалидностью, обрамленный живописной зеленью, уголок; и плодородная воложинская земля; и сами молодые люди с инвалидностью и готовностью работать радостно и продуктивно.
Это картинка-конфетка, которую увидели мы, приглашенные на семинар, но сколько за ней труда! Наверное, все, кто видит, как счастливы и старательны молодые люди в работе, как нежно и бережно растят они свои грибочки и овощи, понимают, какая важная и нужная работа проводится всеми, обозначенными выше, лицами и неравнодушными воложинцами.
Хочется брать с них пример, учиться воплощать свои мечты в жизнь.
Желаем, чтобы местная инициатива “Доступная профессия для молодёжи в сельской местности”, реализуемая в рамках проекта “Искусство за инклюзию людей с инвалидностью (продление : улучшение доступа к социальным услугам для людей с инвалидностью)”, продолжала жить и процветать, а молодые люди с ограниченными возможностями могли и дальше реализовывать себя и радоваться жизни и труду!”
Людмила Рычкова, Пуховичская ПО ОО “БелАПДИиМИ“
“13 апреля мы увидели, как можно создать рабочие места для людей с инвалидностью, а также вырастить хороший урожай вкусных и полезных грибов. Мы по-хорошему позавидовали Воложинской ПО ОО «БелАПДИиМИ», их тесному сотрудничеству и взаимодействию с администрацией города, которая очень заинтересована в создании рабочих мест для людей с инвалидностью. Успехов вам! Желаем стать грибной столицей Беларуси!”