Конкурс юных чытальнікаў “ПАЭТЫЧНЫ ВЕТРАЗЬ – 2”
Праект прымеркаваны да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры К.Крапівы (120-годдзе з дня нараджэння), М.Багдановіча (125-годдзе з дня нараджэння), аб’яўленага ў Беларусі Года Культуры і 15-годдзя канала «Культура» Беларускага радыё.
Мэта: папулярызацыя беларускай літаратуры сярод дзяцей і моладзі.
Задачы:
- развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі;
- прадастаўленне магчымасці самавыражэння;
- прыцягненне ўвагі слухачоў да таленавітых дзетак;
- пашырэнне пазаэфірных кантактаў з аўдыторыяй канала “Культура”.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
- Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых намінацыях: 1) 7-12 гадоў; 2) 12-17 гадоў.
- Геаграфія ўдзельнікаў – Рэспубліка Беларусь.
- Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
- запоўніць анкету-заяўку на сайце канала “Культура” radiokultura.by. Прыём заявак ажыццяўляецца з 01.08.2016 да 31.10.2016.
- вывучыць на памяць 1 твор на выбар са спадчыны Кандрата Крапівы або Максіма Багдановіча;
- прыехаць у Дом радыё (г. Мінск, вул. Чырвоная, 4) у прызначаныя для праслухоўвання даты і выразна прачытаць вывучаны твор на мікрафон у студыі.
Матэрыяльныя выдаткі на праезд да месца правядзення конкурсу аргкамітэт не кампенсуе!
Арганізацыйны камітэт: часовая творчая група праекта “Мэры Попінс” канала “Культура” Беларускага радыё.
Этапы рэалізацыі конкурсу:
1 этап
Папярэдняе праслухоўванне і запіс вершаў праводзіць аргкамітэт конкурсу (з 01.09.16 па 30.11.16) па суботах.
У азначаны перыяд вершы гучаць у эфіры праграмы “Мэры Попінс” з мэтаю вызначыць слухацкія сімпатыі.
Будзе забяспечана смс-галасаванне і галасаванне на сайце канала «Культура» за найлепшага выканаўцу.
01.12.16г. – 15.12.16г. Вызначаюцца 30 паўфіналістаў конкурсу: 15 удзельнікаў ва ўзроставай намінацыі 7-12 гадоў і 15 удзельнікаў ва ўзроставай намінацыі 12-17 гадоў. Вызначае аргкамітэт.
Крытэрыі ацэнкі:
– арыгінальнасць у выбары верша (няма абмежавання школьнай праграмай);
– артыстызм;
– адпаведнасць арфаэпічным нормам беларускай мовы;
– аб’ём твора.
2 этап
У канцы снежня, у дні зімовых канікул (дата будзе ўдакладнена), адбудзецца фінал, які вызначыць прызёраў (1-е, 2-е, 3-е месца) у абедзвюх узроставых намінацыях.
Фіналістаў вызначае прафесійнае журы, у склад якога, акрамя супрацоўнікаў канала “Культура”, будуць запрошаны літаратары, рэжысёры, акцёры – тыя, хто мае непасрэднае дачыненне да дзіцячай творчасці.
Месца правядзення фіналу – Вялікая студыя Дома радыё (г. Мінск, Чырвоная, 4).
На фінал будзе запрошаны і ўладальнік прыза слухацкіх сімпатый, які вызначыцца галасаваннем на сайце radiokultura.by.
Сцэнарый фіналу конкурсу будзе распрацаваны дадаткова. Магчыма адаптацыя запісу да эфіру ў межах праграмы “Мэры Попінс”.
Падвядзенне вынікаў
Кожны член журы ацэньвае ўдзельнікаў па 10-бальнай шкале адкрытым галасаваннем і запаўняе пратакольны ліст. Прызёры вызначаюцца па колькасці набраных балаў.
Членам журы дазваляецца ўзнагародзіць фіналістаў і паўфіналістаў спецыяльнымі дыпломамі.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца адразу пасля фіналу ў Вялікай студыі Дома радыё.
З фіналістамі, уладальнікамі спецыяльных дыпломаў і ўладальнікам прыза слухацкіх сімпатый будуць запісаны інтэрв’ю для эфіраў праграмы “Мэры Попінс”.