Цвет сайта
Изображения
Расстояние между буквами
Шрифт

Усе дзеці таленавітыя

ФотоДетиТалантливые1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Вялікай студыі Дома радыё а 12-й гадзіне пачнецца фінал інклюзіўнага праекта “Усе дзеці таленавітыя – 2”. Арганізатары праекта – творчая група праграмы “Мэры Попінс” канала “Культура” Беларускага радыё і Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”.

Аўтар праектаў “Усе дзеці таленавітыя”– кіраўнік творчай групы радыёпраграмы “Мэры Попінс” Таццяна Гулевіч.

Гэта канцэрт дзіцячай творчасці з дваццаці двух нумароў – вакальных, танцавальных, інструментальных і паэтычных. Пятнаццаць з іх падрыхтавалі падапечныя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. Усе яны былі гасцямі эфіру праграмы“Мэры Попінс” канала “Культура”.

Разам з юнымі артыстамі выступяць прафесійныя артысты, а ў студыі разгорнецца выстава дзіцячай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, падрыхтаваная героямі інклюзіўнага праекта “Усе дзеці таленавітыя – 2”. Усіх удзельнікаў канцэрта чакаюць сюрпрызы ад часопіса “Мишутка” і салодкі пачастунак ад сябра канала “Культура” “Dainova”.

Эфірную версію інклюзіўнага праекта “Усе дзеці таленавітыя – 2” слухачы канала “Культура” змогуць пачуць 9 чэрвеня, у Міжнародны дзень сяброў, у межах праграмы “Мэры Попінс”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *