Цвет сайта
Изображения
Расстояние между буквами
Шрифт

У ВЕРХ ПА ЛЕСВІЦЫ ЖЫЦЦЯ

Безбарьерная среда для Ангелины Гурич…Дзяучынка з першай парты чытае верш. Чытае вельмi выразна – звяртаючы увагу на кожны знак прыпынку, на кожную паузу, на кожны нацiск. Яе чытанне зусiм не нагадвае вымушанае жаданне атрымаць добрую адзнаку – адчуваецца, што паэтычныя радкi на самой справе закранулi душу гэтага маленькага чалавека, якога з захапленнем слухаюць i настаунiк, i увесь клас… 

Шчыра прызнацца, асабiста мне было вельмi цяжка пры першай сустрэчы неяк вызначыць Ангелiну Гурыч сярод аднакласнiкау.  Xiбa што па добрых адзнаках – ды па вялкай зацiкауленасцi да вучобы, якая проста свецiцца у яе вачанятах. Miж тым Ангелiна – першы у СШ №4 выпадак рэалiзацыi iнклюзiунага навучання – калi дзецi- iнвалiды вучацца не дома, а разам з iншымi, у звычайных класах. 

– Iнiцыятарам такога рашэння у першую чаргу была сама Ангелiна, – расказвае мацi Валянцiна Мiхайлауна, – да гэтага яна навучалася дома. Зразумела, у першы час хваляванняу было шмат – як увогуле пойдзе вучэбны працэс, як да яе будуць ставiцца дзецi.. Але усё атрымалася як мага лепш – i зараз Ангелiна з радасцю наведвае школу разам з iншымi дзецьмi.

Aднак сумненнi i перажываннi – далёка не самыя цяжкiя перашкоды, якiя ставiла жыццё на шляху Ангелiны. Самым вялiкiм пытаннем ледзь не стала звычайная… лесвiца. Так, менавiта тая самая лесвiца, па якой вучнi падымаюцца на другi i трэцi пaвepxi – i па якой практычна немагчыма падняцца дзяучынцы у iнвалiдным крэсле. На дапамогу прыйшлi навукова-тэхнiчны прагрэс i чалавечая добразычлiваc ць – дзякуючы якiм у школе з’явiуся спецыяльны электрычны пад’ёмнiк чэшскай вытворчасцi. Аб новым агрэгаце расказвае памочнiк выхавальнiка Вольга Miтpaxoвiч. Яна, дарэчы, аддала школе усё сваё жыццё – i зараз, на заслужаным адпачынку, не пакiдae любiмую справу, дапамагае асвойваць складаны свет ведау Ангелiне Гурыч.

– Так… Замацоуваем крэсла, разварочваемся да прыступак, нацiскаем кнопку… Ну што – пaexaлi, -каментуе свае дзеяннi Вольга Мiхайлауна. – Цяпер лесвiца – не перашкода: хоць уверх, хоць унiз. Застаецца толькi вучыцца – а з гэтым у нас праблем няма.

I вось з цixiм буркаваннем, перабiраючы учэпiстымi гyceнiцaмi прыступкi, пад’ёмнiк разам з крэслам, у якiм сядзiць наша гераiня, пачынае плавна рухацца па лесвiцы уверх. Упрауляецца Вольга Мiтраховiч з новай тэхнiкай вельмi спрытна – ды i самой Ангелiне працэс пад’ёму, мяркуючы па вясёлай усмешцы, таксама падабаецца. Аб гiсторыi з’яулення у школе такога вось агрэгата расказвае Валянцiна Гурыч.
-Хочацца ад усёй душы выказаць сваю шчырую удзячнасць Кобрынскай раённай арганiзацыi Беларускай асацыяцыi дапамогi дзецям-iнвалiдам i яе старшынi Таццяне Слабнiной, намеснiку старшынi райвыканкама Валянцiну Трубчыку, СТАА “ПП Палессе”, грамадскiм i рэлiгiйным арганiзацыям, iндывiдуальным прадпрымальнiкам, бацькам i yciм тым, хто прыняу удзел у зборы сродкау на гэтую добрую справу, якая зараз дае магчымасць маёй дачушцы вучыцца у школе разам з yciмi дзецьмi – i дасць такую магчымасць iншым падобным дзецям у будучынi.

А б тым, як праяуляе сябе на уроках Ангелiна, расказвае яе класны Kipayнiк i настаунiк рускай мовы i лiтаратуры Вольга Кананчук.
-Фенаменальнае, неверагоднае жаданне вучыцца. Незвычайная стараннасць. Скажу проста – аб такiм стауленнi вучня да вучобы на самой справе можа марыць любы педагог. У дадатак, дзяучынка проста вельмi здольная i працавiтая -што выдатна пацвярджаецца яе вы- coкiмi адзнакамi, i камунiкабельная – што, у сваю чаргу, вiдаць па адносiнах з аднакласнiкамi.

Станоучы вынiк такога своеасаблiвага эксперымента адзначае i дырэктар СШ №4 Алёна Фiгурына.
-Спачатку перажыванняу было шмат. Адна справа – стауленне дзяцей, i зyciм iншая – адносiны педагогау. Тут важна не перайсцi тонкую грань, не пачаць ставiць такога вучня у выключнае становiшча па прычыне яго захворвання. Гэта можа толькi пашкодзiць – i сам вучань, i увесь клас павiнны бачыць, што на самой справе нiчога дзiунага у гэтым няма, што усе людзi роуныя, нягледзячы на тое, хворы чалавек цi здаровы. i, зразумела, патрэбна жаданне самога дзiцяцi, патрэбна матывацыя. Толькi у гэтым выпадку можна гаварыць аб паспяховай сацыялiзацыi – што мы i назipaeм на прыкладзе Ангелiны.

А яшчэ Ангелiна пiша вершы… На дзiва глыбокiя i пранiкнёныя, яны зyciм не па-дзiцячаму адлюстроуваюць яе уласнае бачанне жыцця – сапраудны кошт якога яна у свае гады ужо ведае лепш за многiх з нас… i чамусьцi менавiта пасля знаёмства з людзьмi, якiх я напаткау падчас напiсання гэтага матэрыялу, мне падумалася – усё-такi няма такой хваробы, якая магла б зламаць iмкненне чалавека да новых вышынь i да самаудасканалення. Як пpaбiвae асфальт у пошуках сонца маленькая травiнка, як кропля за кропляй точыць каменную кладку вада – так перамагаюць усе перашкоды чалавечая воля i дабрыня… i няма для гэтага цудоунага саюза нiчога немагчымага.

Дзмiтрый БЯЛОУ,
газета “Кобрынскі веснік”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *