Конкурс для школьников “velcom YOUTH”
Запрашаем прыняць удзел у сацыяльна-адукацыйным конкурсе для школьнікаў “velcom YOUTH”! Школьнікам 10-11 класаў прапануецца распрацаваць уласныя ідэі для пазітыўных зменаў навакольнага свету і грамадства. Праект уключае шэраг тэматычных воркшопах з беларускамоўнымі ментарамі (“Мастацтва прэзентацыі”, “Аратарскае майстэрства” , “Майстэрства лідара”), а аўтары лепшых ідэяў выступяць на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаюць смартфоны iPhone Xs. Лепшыя з лепшых паедуць на міжнародны TEDx у Аўстрыю.
“Velcom YOUTH” мае на мэце падтрымку грамадзянскай актыўнасці моладзі і папулярызацыю беларускай мовы. Праект ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у мэтах павышэння цікавасці навучэнцаў да тэхналагічных інавацый і інклюзіі; выхавання ў падрастаючым пакаленні адказнасці пры выбары будучай прафесіі і далейшай кар’еры; прыцягнення ўвагі да грамадска-важных праблем; укаранення высокатэхналагічных фарматаў навучання; садзейнічання ўкараненню дадатковых (у тым ліку нефармальных) формаў навучання; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
Просім аказаць садзейнічанне ў інфармаванні вучняў 10 – 11-х класаў аб магчымасці ўдзелу ў конкурсе. Для ўдзелу ў конкурсе навучэнцам 10 – 11-х класаў неабходна запоўніць анкету (па спасылцы на сайце www.velcom-youth.by), выбраць накірунак Конкурсу, пазначыць магчымую тэму і распавесці пра матывацыю да ўдзелу. На першым этапе журы конкурсу праводзіць ацэнку анкет і прымае рашэнне аб допуску вучняў 10 – 11-х класаў да ўдзелу ў Конкурсе.
Правілы правядзення конкурсу размешчаны на афіцыйным сайце кампаніі velcom па адрасе: www.velcom.by/ru/private/support/velcom-youth-ru.htm
На чацвёртым этапе 10 фіналістаў наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з ментарамі. Іх выступы адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 г. Усё 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным накірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.