Фестываль урбан-арту Vulica Brasil.
У гэтым годзе ГА БелАПДIiМI падтрымлівае фестываль урбан-арту Vulica Brasil.
З 29 ліпеня па 11 жніўня фестываль адновіцца ў фармаце біенале і апране яшчэ некалькі сталічных будынкаў у фантастычныя ўборы, а ў фінале ўспыхне святам на вуліцы Кастрычніцкай.
Фестываль сёлета працягне пераўтвараць мінскія вуліцы ў мастацкія галерэі: рабіць муралы, скульптуры, графіці, творчыя інтэрвенцыі і нават мікра-стрыт-арт. Акрамя маладых і масцітых мастакоў з Бразіліі і Беларусі, упершыню ў фэсце паўдзельнічаюць артысты і з іншых краін. Дакладна вядома, што сталыя сябры фестывалю блізнюкі OSGEMEOS ужо дадалі Мінск у сваё сусветнае арт-турнэ. Таксама з Vulica Brasil працягвае працаваць бразільскі архітэктар Лаўрэнса Жыменэс з архітэктурнага бюро FGMF (Сан-Паўлу).
ГА БелАПДIiМI падчас фэста будзе дапамагаць ствараць умовы для таго, каб зрабіць гарадское асяроддзе больш інклюзіўным.
Аб творчых праектах у фотасправаздачах пазней…